Беларускае войска цяпер не выкарыстоўваецца супраць Украіны – дарадца Офісу Зяленскага

Ды з тэрыторыі Беларусі ва Украіну заходзяць расійскія войскі, расійцы выкарыстоўваюць беларускія аэрадромы і абстрэльваюць Украіну з беларускай тэрыторыі.

aljaksej_arastovicz.webp

Паводле Аляксея Арастовіча, беларускае войска разгорнутае ўздоўж мяжы, але маглі быць хіба адзінкавыя выпадкі выкарыстання сілаў спецыяльных аперацыяў Беларусі супраць Украіны. Ды з тэрыторыі Беларусі ва Украіну заходзяць расійскія войскі, расійцы выкарыстоўваюць беларускія аэрадромы і абстрэльваюць Украіну з беларускай тэрыторыі.
«Актыўная фраза можа доўжыцца яшчэ 7-10 дзён, але праз 2-3 дні мы будзем разумець, куды рухаецца вайна», – мяркуе Арастовіч.
Акрамя таго, дарадца Офісу Зяленскага расказаў, што расійцы намагаюцца наступаць у бок Паўднёваўкраінскай АЭС, каб паўтарыць сцэнар захопу Запарожскай АЭС. У Ірпень і Бучу, што пад Кіевам, новыя расійскія сілы не паступаюць, але ў гарадах гуманітарная катастрофа. У Харкаве не хапае сістэмаў проціпаветранай абароны, а па горадзе б’юць цяжкай зброяй з тэрыторыі Расіі. У Сумскай вобласці ідзе контрнаступ украінскіх войскаў.