CNN: Парашэнка будзе расчараваны вынікам сустрэчы Меркель і Абамы

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка будзе расчараваны вынікам сустрэчы канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта ЗША Барака Абамы.



sad_obama.jpg

Пра гэта заявіў вядучы аўтарскай праграмы The Lead на тэлеканале CNN Джэк Тапэр.
Абама нават не назваў той знакавай падзеі, якая падштурхнула б яго да прыняцця рашэння аб пастаўках зброі Кіеву.
Усё, што сказаў на прэс-канферэнцыі Абама, сведчыць аб тым, што пастаўкі зброі Украіне ён лічыў бы неэфектыўным інструментам уздзеяння на сітуацыю.
«Калі б я быў у Крамлі цяпер, я б быў не вельмi заклапочаны перад сустрэчай у Мінску. Лідэры не канкрэтызавалі нейкія новыя санкцыі. І дакладна не склалася ўражання, што яны ўсур'ёз думаюць аб пастаўках зброі Кіеву», — заявіў у эфіры тэлекампаніі CNN карэспандэнт Нік Пэтон Уолш з Данецка.