Кучма ляціць у Мінск. Сепаратысты свайго ўдзелу ў сустрэчы пакуль не пацвердзілі

Другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма ў другой палове дня вылеціць у Мінск, дзе павінна адбыцца сустрэча трохбаковай кантактнай групы, аднак лідэры незаконных арганізацый «ДНР» і «ЛНР» пакуль не пацвердзілі свой удзел.



samotny_kuczma.jpg

Пра гэта паведамляе УНН са спасылкай на крыніцу, блізкую да ўдзельнікаў перамоваў.

«Леанід Данілавіч адправіцца ў Мінск у другой палове дня. Што да ўдзелу лідэраў сепаратыстаў — Захарчанка і Платніцкага — пакуль няма пацверджання іх удзелу ў кансультацыях», — паведаміла крыніца.
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі адзначылі, што сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе адбудзецца ў другой палове дня, а ўсе дэталі пра перамовы стануць вядомыя пасля 16.00.
Нагадаем, 11 лютага ў Мінску павінен адбыцца саміт у «нармандскім фармаце» з удзелам кіраўнікоў Расіі, Францыі, Германіі і Украіны. Туды ж, як чакаецца, прыбудуць прадстаўнікі кантактнай групы, у тым ліку дэлегацыі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».
Напярэдадні адбылася сустрэча прадстаўнікоў МЗС Украіны, Германіі, Францыі і Расіі ў Берліне па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе. Паводле слоў пасла Украіны ў Германіі Андрэя Мельніка, сустрэча ў Берліне завяршылася з «адчувальнымі вынікамі».
unn.com.ua