Цунамі на астравах Тонга: затапіла шэраг раёнаў сталіцы

Вывяржэнне падводнага вулкана ў Ціхім акіяне выклікала цунамі на астравах архіпелага Тонга, паведамляе euronews.com.

tonha_vulkan_cunami.jpg

Некаторыя хвалі вышынёй больш за метр дасягнулі берага, размешчанага ў 60 км ад эпіцэнтра вывяржэння — ужо праз 20 хвілін пасля яго пачатку.

Вадой затапіла шэраг раёнаў сталіцы і размешчаныя ля берага вёскі. Некалькі дамоў атрымалі пашкоджанні, каля 100 сем'яў эвакуяваныя ў бяспечную зону.

На спадарожнікавых здымках бачная ўражлівая карціна пачатку вывяржэння і велічэзны выкід попелу, пары і газу над акіянскімі водамі. Пагроза новых цунамі па-ранейшаму захоўваецца на астравах Тонга, Фіджы і Самоа.