Фотафакт: Японцы апрануліся ў форму Беларускай краёвай абароны

У «Facebook» з’явіліся фотаздымкі японцаў у форме Беларускай краёвай абароны (БКА).

bka_660x440.jpg

Група японцаў у форме БКА наведала фестываль «Комікет» — буйны кірмаш коміксаў, які два разы на год праводзіцца ў Токіа.
Беларуская краёвая абарона — вайсковае фармаванне, створанае ў генеральнай акрузе «Беларусь» (адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Райхскамісарыяту «Остлянд», створана нацысцкай Нямеччынай) у 1944 годзе. Галоўнай задачай БКА была барацьба супраць савецкіх партызанаў, якая праводзілася ў згодзе з паліцэйскімі ўладамі на месцах.
Паводле belsat.eu