«Google» выдаліў рэкламу з допытамі беларускіх палітвязняў з YouTube
Кампанія «Google» выдаліла рэкламу з допытамі беларускіх палітвязняў з сэрвіса YouTube. Гэта было зроблена пасля скаргі Святланы Ціханоўскай у кампанію, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу Ціханоўскай.
![google_company.jpg google_company.jpg](/img/v1/images/google_company.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Святлана Ціханоўская прывяла прыклады больш як 40 рэкламных відэа, у якіх можна бачыць прызнанні на камеру Мікалая Брэдзелева, Аляксандра Багданава ды іншых.
Ёй адказаў віцэ-прэзідэнт кампаніі «Google» Каран Бхаціа:
«Мы выдалілі рэкламныя ролікі, якія вы адзначылі, за парушэнне нашых правілаў. Мы абмежавалі гэтыя рэкламныя акаўнты ад паказу якіх-небудзь дадатковых аб'яў».
Таксама прадстаўнік «Google» паведаміў пра распрацоўку аўтаматычнай сістэмы, якая больш не дазволіць прапагандыстам размяшчаць падобныя ролікі.