Святлана Ціханоўская пракаментавала гібель Дзмітрыя Усхопава

«"Часам не да закона" ператварылася ва "заўсёды не да закона"», — заявіла Святлана Ціханоўская. 

2021_05_19_swietlana_cihanouskaya_6_1_570x270.jpg

Святлана Ціханоўская пракаментавала гібель Дзмітрыя Усхопава:
«Гэты год пачаўся з забойства беларуса сілавікамі. У гэтай справе няма і не можа быць ніякай палітычнай падаплёкі. На аўтобусным прыпынку супрацоўнікі міліцыі спрабавалі затрымаць 27-гадовага Дзмітрыя Усхопава. З РАУС яго прывезлі ў шпіталь ужо ў стане комы. Нават Следчы камітэт пацвердзіў, што міліцыя прымяняла фізічную сілу. Гэта чарговы неапраўданы гвалт, дзе ўжо зараз сілавікі спрабуюць замятаць сляды. І пакуль інфармацыя не з'явілася ў незалежных СМІ, дзяржаўныя органы хлусілі аб тым, што па зводцы МУС навагодняя ноч прайшла без здарэнняў.
Беспакаранасць спараджае гвалт. Да гэтага часу ні адзін сілавік не панёс адказнасці за свае злачынствы. Сілавікам дазвалялі рабіць што заўгодна з "палітычнымі" (і нават заахвочвалі за гэта). Цяпер такія паводзіны яны лічаць нормай у адносінах да беларусаў — не толькі пратэстуючых, але і ўсіх наогул. "Часам не да закона" ператварылася ва "заўсёды не да закона"».