Бюджэт-2022: прапагандыстам абрэзалі фінансаванне

Апублікаваны дзяржаўны бюджэт Рэспублікі Беларусь на 2022 год. З яго вынікае, што на дзяржаўныя СМІ будзе выдаткавана менш грошай, чым летась.

gq62qvy4_1280.jpg


Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначае, што агулам расходы рэспубліканскага бюджэта на 2022 год па раздзелу СМІ выглядаюць так:

  • Сродкі масавай інфармацыі 151 111 118 рублёў (156,04 млн рублёў у 2021 годзе):
  • Тэлебачанне і радыёвяшчанне 126 674 086
  • Друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і выдавецтвы 8 040 679
  • Іншыя пытанні ў галіне сродкаў масавай інфармацыі 16 396 353

На фінансаванне Белтэлерадыёкампаніі ў бюджэце Беларусі на 2022 год запланавна 114 655 220 рублёў. У мінулым годзе было столькі ж.

Выдаткі на дзейнасць тэлерадыёкампаніі «Мір» павялічацца амаль на 500 тысяч — з 8 да 8 482 400 рублёў.

Выдаткі на БелТА ў 2022 годзе запланаваныя ў памеры 1,6 мільёна рублёў.

ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» атрымае 823 190 рублёў (1,66 млн было ў 2021 годзе).

ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (ОНТ) 3 289 870 рублёў (3,5 млн рублёў у 2021 годзе).

Выдаткі на дзейнасць Міністэрства інфармацыі ў 2022 годзе прадугледжаныя ў памеры 23 209 342 рублёў. Гэта на шэсць мільёнаў менш, чым у 2021 годзе.