Greenpeace назваў Капенгаген горадам з самым экалагічным транспартам у Еўропе
Капенгаген заняў першае месца сярод 13 найбуйнейшых еўрапейскіх гарадоў па развітасці экалагічнага транспарту, згодна з дакладам экалагічнай арганізацыі Greenpeace.

У прыватнасці, дарогі тут апынуліся самымі бяспечнымі, палітыка ў галіне транспарту — самай прадуманай і празрыстай.
Следам за Капенгагенам ідзе Амстэрдам (Нідэрланды), замыкае тройку лідэраў Осла (Нарвегія). Масква заняла перадапошняе месца, а горш за ўсё з транспартам з пункту гледжання экалогіі справы ідуць у Рыме.
Гарады Беларусі, як і мегаполісы беларускіх краін-суседзяў у рэйтынг не ўключылі.
Рэйтынг грунтуецца на пяці параметрах: развітасць грамадскага транспарту, якасць паветра, бяспека на дарогах, палітыка ў галіне мабільнасці і актыўная мабільнасць, то бок доля гараджан, якія ездзяць на роварах або ходзяць пешшу.
Як адзначае укладальнік, тэма гарадскога экалагічнага транспарта вельмі важна, таму што ў неіндустрыяльных гарадах менавіта транспарт з’яўляецца самай вялікай крыніцай забруджвання.
Паводле thinktanks.by