Ва Украіне агучаныя лідары прэзідэнцкага рэйтынгу
«Галабародзька» са «Слугі народа» — на 2-м месцы ў прэзідэнцкім рэйтынгу.

Уладзімір Зяленскі. Фота: УНІАН
Апытанне праводзіла сацыялагічная група "Рэйтынг". Яго вынікі сведчаць, што за Юлію Цімашэнка гатовыя прагаласаваць 13,2% усіх апытаных. На другім месцы — шоўмэн Уладзімір Зяленскі, у якога 7,8%. Яго падтрымліваюць у асноўным у цэнтры і на поўдні краіны, інфармуе УНІАН. Зяленскаму 40 гадоў, ён лідар студыі "Квартал-95", зняўся ў папулярным серыяле "Слуга народа" (2015) і "Слуга народа-2" (2016), у якім выканаў ролю настаўніка гісторыі, а пасля — прэзідэнта Украіны Васіля Галабародзькі.
У дзейнага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі толькі 6,8%. За вядомага музыку Святаслава Вакарчука гатовыя прагаласаваць 5% апытаных.
Прэзідэнцкія выбары ва Украіне пройдуць 31 сакавіка 2019 года.
Паводле euroradio.fm