Беларусь не будзе ўдзельнічаць у міратворчай місіі ААН на Данбасе
Беларусь мае вельмі маленькі досвед, некалькі афіцэраў прымалі ўдзел у міратворчай місіі, сказаў намеснік міністра па пытаннях часова акупаваных тэрыторый Юрый Грымчак.

Илюстрацыйнае фота, REUTERS
Па словах Грымчака, "краін, якія папярэдне пагадзіліся на ўдзел у міратворчай місіі, больш за 40. Таму з пункту гледжання Кіева ні Беларусь, ні Казахстан прымаць у гэтым удзел не будуць".Намеснік міністра ўдакладніў, што з боку Расіі таксама ёсць патрабаванне, каб гэта былі не краіны Альянсу. Галоўнае, што на сённяшні дзень пазіцыю па міратворчай місіі падзяляюць ЗША, Германія і Францыя. "Галоўныя краіны, якія занятыя ў гэтым працэсе, гатовыя падтрымаць тыя прапановы, якія выказала Украіна", — сказаў Грымчак.
Паводле unian.net