Генпракуратура Украіны «бачыць» удзельнікаў забойства Паўла Шарамета
Генеральная пракуратура Украіны «бачыць» меркаваных удзельнікаў забойства Паўла Шарамета, але для прасоўвання расследавання неабходна сабраць доказы. Пра гэта заявіў кіраўнік Генпракуратуры Юрый Луцэнка ў інтэрв' ю «Радіо НВ». Прыводзіць якія-небудзь падрабязнасці наконт «удзельнікаў» забойства ён адмовіўся, перадае Свабода.
![RadioSvoboda.org RadioSvoboda.org](/img/v1/images/sharamiet_2107_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
RadioSvoboda.org
Замах на Паўла Шарамета быў здзейснены 20 ліпеня 2016 года — пад яго аўтамабіль у Кіеве падклалі выбухоўку. Следства лічыць прафесійную дзейнасць рэдактара «Украінскай праўды» асноўным матывам злачынства.
Пакараць вінаватых у забойстве журналіста абяцаў былы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. Але за тры гады следства так і не ўстанавіла ні арганізатараў, ні выканаўцаў замаху. Новы прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі ў канцы мінулага месяца правёў сустрэчу з кіраўніком Нацыянальнай паліцыі з нагоды расследавання. Па яе заканчэнні Зяленскі заявіў: «Думаю, што ў нас з вамі будзе вынік».
svaboda.org