Германія. Абмежаваць колькасць палётаў

У нямецкім парламенце пачалі казаць пра тое, каб увесці ліміт на выкарыстанне самалётаў для грамадзян ФРГ.

Фота РИА Новости / Ігар Зарэмба

Фота РИА Новости / Ігар Зарэмба

Такая мера дапаможа барацьбе з кліматычнымі зменамі. Рэформу падтрымліваюць «Зялёныя», да якіх далучылася частка сацыял-дэмакратаў і кансерватараў.

А вось іншыя рашуча супраць. Асабліва пратэстуюць лібералы. Па словах іх лідара, забарона на палёты ўтрымлівае пагрозу стварэння паліцэйскай дзяржавы, паколькі кантроль над падарожжам патрабуе стварэння адпаведнай дзяржаўнай службы. Тая, у сваю чаргу, будзе вымушаная сачыць за прыватным жыццём.

Яшчэ адзін моцны аргумент супраць абмежавання паветраных падарожжаў — магчымы рост тарыфаў на перавозкі. З-за памяншэння колькасці пасажыраў авіякампаніі будуць намагацца кампенсаваць страты за кошт новых цэнаў.

Але прапанова не губляе актуальнасці праз тое, што праблему змены клімату трэба неяк вырашаць. Ужо пачаліся дэбаты наконт таго, колькі разоў на год немцу трэба лятаць. Эколагі лічаць, што тры разы — цалкам дастаткова.

Паводле нямецкай прэсы