Грузавік уехаў у пешаходаў у Ерусаліме: 15 пацярпелых
У цэнтры Ерусаліма, непадалёк ад сцен Старога горада, грузавік урэзаўся ў натоўп пешаходаў, па некаторым дадзеным — гэта была група салдат, якія выйшлі з аўтобуса. Паранены па меншай меры 15 чалавек.
Па дадзеных Рэйтэр, па меншай меры тры чалавекі загінулі, аднак іншыя агенцтвы пакуль не пацвярджаюць гэтую інфармацыю, паведамляе BBC.
Прадстаўнік паліцыі ў інтэрв'ю ізраільскаму радыё заявіла, што гэта быў тэракт.
Вядома, што паліцыя адкрыла агонь па кіроўцу грузавіка, аднак невядома, ці быў ён забіты.
Па новых дадзеных, чатыры чалавекі загінулі, 15 паранены. Тэрарыст застрэлены.