Ідзе галасаванне за Еўрапейскае дрэва года. Лідзіруе 400-гадовы дуб, названы ў гонар беларускага паэта
У анлайн галасаванні лідзіруе волат-дуб Дунін, названы так у гонар беларускага паэта Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Унікальнае дрэва расце ў полі каля вескі Пшыбудкі гміны Нарэў, што ля Белавежскай пушчы. Узрост волата-дуба ацэньваецца ў 400 год, ахоп ствала дасягае 130 см, а вышыню ён мае каля 5,5 метраў, піша mostmedia.io.
![dub_750x563.jpg dub_750x563.jpg](/img/v1/images/dub_750x563.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дуб Дунін набраў ужо амаль 18 тыс. галасоў у агульнаеўрапейскім анлайн-конкурсе «Еўрапейскае дрэва года». Спаборніцтвы паміж дрэвамі 11-ы год запар ладзіць арганізацыя «Czech Environmental Partnership Foundation». Пераможца выбіраецца сярод дрэў, неабавязкова самых старых ці самых прыгожых — галоўнае, каб у дрэва была цікавая гісторыя.
Сярод «канкурэнтаў» Дуніна — французскі 300-гадовы каштан, расійскі «дуб Тургенева», брытанскае нахіленае дрэва і іншыя.
Падляшскі Дунін набраў за тры дні ўтрая болей галасоў, чым яго бліжэйшыя «канкурэнты». Але галасаванне працягнецца да 28 лютага, таму ўсе можа змяніцца. Прыняць удзел у галасаванні можна тут.