Ілан Маск можа пазбавіцца ўсіх пасадаў
Улады ЗША абвінавацілі Ілана Маска ў махлярстве з-за твіта аб выкупе акцый Tesla. Ён можа пазбавіцца ўсіх пасадаў. Такое пакаранне лічыцца адным з найбольш з тых, што Камісія па каштоўных паперах ЗША можа накласці на кіраўніка кампаніі.
Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША падала ў федэральны суд у Нью-Ёрку пазоў да Ілана Маска — заснавальніка кампаніі Tesla, якая вырабляе электрамабілі. Маска абвінавачваюць у махлярстве з каштоўнымі паперамі.
Падставай для пазову стаў твіт Маска ад 7 жніўня, у якім ён заявіў, што думае ператварыць Tesla ў прыватную кампанію і гатовы выкупіць змешчаныя ў вольным звароце акцыі, калі каштоўныя паперы падаражэюць да 420 долараў. Маск адзначаў, што атрымаў фінансаванне на зваротны выкуп акцый Tesla. Bloomberg ацэньваў кошт такога ходу ў 66 мільярдаў долараў. Аднак у канцы жніўня Маск заявіў, што Tesla застанецца публічнай кампаніяй.
Амерыканскі фінансавы рэгулятар лічыць, што ілжывыя публічныя заявы Ілана Маска ўвялі інвестараў у зман. У камісіі заявілі, што на самай справе Маск не абмяркоўваў канкрэтныя ўмовы здзелкі з любымі патэнцыйнымі інвестарамі і, як мяркуецца, ведаў, што магчымая здзелка сумнеўная.
Пры гэтым, паводле версіі дзяржавы, заявы заснавальніка Tesla прывялі да росту кошту акцый яго кампаніі і да «значнай дэстабілізацыі фінансавага рынку».
Камісія па каштоўных паперах запатрабавала, каб Маску забаранілі быць кіраўнік або супрацоўнікам у публічных кампаніях (менавіта ёй з'яўляецца Tesla). Такое пакаранне лічыцца адным з найбольш сур'ёзных сродкаў судовай абароны з тых, што камісія можа накласці на кіраўніка кампаніі, адзначае The New York Times.
Камісія па каштоўных паперах падчас прэс-канферэнцыі паведаміла, што Ілан Маск абраў цану ў 420 доляраў для выкупу акцый, каб «пацешыць» сваю дзяўчыну, канадскую спявачку Grimes, паколькі гэты лік адсылае да культуры ўжывання марыхуаны. Прэс-сакратар Tesla паведаміў, што ў кампаніі няма каментароў з гэтай нагоды.
Маск у адказ абвінаваціў Камісію па каштоўных паперах ЗША ў неапраўданых дзеяннях, якія засмуцілі i расчаравалі яго, паведамляе TechCrunch. «Я заўсёды дзейнічаў у інтарэсах праўды, празрыстасці і інвестараў. Сумленнасць — гэта самае важнае ў маім жыцці, і факты дакажуць, што я ні разу не паступіўся гэтым [прынцыпам]», — сказаў бізнесовец.
У верасні міністэрства юстыцыі ЗША пачало крымінальнае расследаванне ў дачыненні да кампаніі Tesla з-за твіта Ілана Маска аб выкупе акцый кампаніі з біржы, паведамляла агенцтва Bloomberg. Па гэтай справе Маску пакуль не высунулі ніякіх абвінавачванняў.
Паводле meduza.io