Як выглядае пашкоджаная карціна «Іван Жахлівы забівае свайго сына»
На брыфінгу ў Маскве прадэманстравалі, як выглядае пашкоджаная карціна Іллі Рэпіна «Іван Жахлівы забівае свайго сына».

Фота: mskagency.ru
Яна была пашкоджана вандалам 25 траўня. Мужчына перад закрыццём Траццякоўскай галерэі нанёс некалькі ўдараў металічным слупком агароджы, разбіў шкло і пашкодзіў холст, які быў парваны ў трох месцах. 37-гадовы Ігар Падпорын пасля прызнаўся, што быў п'яны і з-за гэтага здзейсніў злачынства. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.

Фота: mskagency.ru
На першы этап рэстаўрацыі карціны спатрэбіцца ад 80 да 160 тысяч долараў.
Паводле euroradio.fm