Януковіч «узаконіў» дыктатуру
Прэзідэнт Віктар Януковіч падпісаў законы, якія ВР прагаласавала ў чацвер. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Як вядома, у чацвер парламенцкая большасць прыняла з парушэннем працэдур некалькі законаў, якія ўшчамляюць шэраг правоў грамадзян і ўзмацняюць для ўлады магчымасць караць удзельнікаў акцый пратэсту і іншых нязгодных з дзеяннямі ўлады.
Сярод уведзеных змен — вяртанне крымінальнага пераследу за «паклёп» і унясенне ў Крымінальны кодэкс артыкулу аб «экстрэмісцкай дзейнасці», якая вызначаецца вельмі шырока.
Паводле ўкраінскіх СМІ