Егіпет ахоплены кровапралітнымі сутыкненнямі
Па меншай меры 30 чалавек былі забітыя ў ходзе баёў паміж прыхільнікамі і праціўнікамі звергнутага прэзідэнта Мурсі.

Сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі звергнутага
прэзідэнта Егіпта Мухамеда Мурсі працягваліся ўсю ноч, у выніку чаго па меншай меры 30 чалавек забіты ў Каіры і
іншых частках краіны.
 
Гвалт распачаўся, калі тысячы прыхільнікаў Мурсі выйшлі
на вуліцы ў пятніцу ў знак пратэсту супраць
звяржэння першага дэмакратычна абранага прэзідэнта ў выніку вайсковага перавароту.
 
Гібель трох прыхільнікаў Мурсі  — забітых
у выніку абстрэлу, калі яны спрабавалі прайсці маршам
да ваеннай казармы, дзе, як мяркуюць, утрымліваецца Мурсі  — справакавала хаос.
 
Прыхільнікі Мурсі абвінавачваюць ваенных за гэты
інцыдэнт, армія сваю віну адмаўляе.
 
«Мы не прымаем нічый бок. Наша місія заключаецца ў забеспячэнні бяспекі жыцця пратэстуючых», — паведаміў ваенны прадстаўнік палкоўнік Ахмед Алі.
Паводле Аль-Джазіра