Егіпет рыхтуецца да пратэстаў у падтрымку Мурсі

Дэманстрацыі прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта чакаюцца пасля пятнічнай малітвы.



pro_morsi.jpg

Да масавых акцый пратэсту супраць ваеннага перавароту заклікала кааліцыя ісламісцкіх груп на чале з Братамі-мусульманамі. Кааліцыя ў чацвер заклікала людзей прыняць удзел у «пятніцы адмовы». Заклік разглядаецца як праверка, ці мае яшчэ Мурсі падтрымку ў краіне.
 

У той час, як рашэнне арміі адхіліць Мурсі ад улады было прынята пасля масавых пратэстаў супраць яго, прыхільнікі экс-прэзідэнта асудзілі ўмяшанне арміі. Дзесяткі чалавек атрымалі раненні ў выніку сутыкненняў у родным горадзе Мурсі ў чацвер.

Між тым, ваенныя заклікаюць да прымірэння і перасцерагаюць ад хваляванняў, а паліцэйскія блакавалі перад меркаванымі пратэстамі найбольш актыўных ісламістаў.

Армія на чале з генералам Абдэль Фаттахам аль-Сісі, распаўсюдзіла заяву ў чацвер на сваёй старонцы ў Facebook, заявіўшы, што ва ўсіх было права на мірны пратэст, але гэтым правам не варта злоўжываць. Пры гэтым у заяве падкрэсліваецца, што яна не скіравана супраць якой-небудзь канкрэтнай палітычнай групы.
 

«Мудрасць, сапраўдны нацыяналізм і чалавечыя каштоўнасці, якія падзяляюць усе рэлігіі, патрабуюць ад нас цяпер, каб пазбегнуць прыняцця якіх-небудзь выключных ці адвольных мер супраць якой-небудзь фракцыі або палітычнай плыні», — гаворыцца ў заяве. 

Часовы прэзідэнт Адлі Мансур, які змяніў Мурсі, падчас сваёй інаўгурацыі ў чацвер заклікаў Братоў-мусульман да дыялогу.

«Браты-мусульмане з'яўляюцца часткай гэтага народа, і ім прапануецца ўдзельнічаць у будаўніцтве нацыі, паколькі ніхто не будзе выключаны, і калі яны адгукнуцца на запрашэнне, яны будуць прывітаны», — сказаў ён.

У той жа час шэраг прадстаўнікоў кіраўніцтва Братэрства былі арыштаваныя. 

Паводле Аль-Джазіра