Еўракамісія: перамовы з Азаравым ? Не, не чулі

Мікалай Азараў сказаў, што яго дэлегацыя адправілася на перамовы ў Еўропу. Еўракамісія шчыра здзіўляецца. Пры нібыта сённяшнюю ўкраінскую дэлегацыю ў Брусэлі ніхто не ведае. Пра гэта заяўляе Майя Кас’янчыч — памочнік Вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах Кэтрын Эштан.



es_prapor_1.jpg

Яна падкрэсліла — ніякіх перамоваў па змене тэксту пагаднення аб асацыяцыі не будзе. Пераглядаць памер кампенсацыі Кіеву ніхто не будзе. Аднак Кас’янчыч адзначыла — Брусэль гатовы абмяркоўваць працэс ажыццяўлення канкрэтных палажэнняў гэтага дакумента. Еўрапейцы згаджаюцца яшчэ раз растлумачыць Мікалаю Азарава і яго ўраду карысць падпісання асацыяцыі для Украіны.