Расследаванне бойні на Банкавай, дэпутат складае мандат, а улады Крыма рвуцца ў Мытны саюз — апошнія навіны Украіны
Пракруціць да дробязяў карціну нядзельнага пабоішча на вуліцы Банкавай і ідэнтыфікаваць кожнага, хто аддаваў загады і біў журналістаў у той дзень — ініцыятыўная група юрыстаў пачынае ўласнае расследаванне падзей 1 снежня.
Фота Дмітра Ларына, pravda.com.ua
Яны хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ўсіх сілавікоў, якія ўжылі сілу да прадстаўнікоў прэсы. Для гэтага адкрыта гарачая тэлефонная лінія, на якую просяць тэлефанаваць ўсіх збітых таго
дня журналістаў. Відавочцаў заклікаюць дзяліцца сваімі фота- і відэа-матэрыяламі
сутыкненняў на Банкавай.
А тым часам прадстаўнік фракцыі «Бацькаўшчына» Раман Забзалюк заявіў, што складае дэпутацкія паўнамоцтвы, таму што не згодны з сітуацыяй, якая склалася ў краіне.
«Прычына ў тым, што я бачу, што асобныя прадстаўнікі палітычных сіл — як з аднаго боку, так і з другога — штурхаюць краіну фактычна на прамую канфрантацыю, і на
крывапраліцце. Я катэгарычна з гэтым не згодны. Хтосьці гуляе ў палітыку, а ў выніку пацерпіць народ Украіны , і мы страцім краіну. Я ўжо склаў мандат. Я быў і застаюся на баку народа», — заявіў Раман Забзалюк .
Пакуль на Еўрамайдан збіраюцца людзі. Каб адстаяць сваё права на еўрапейскую годнасць і будучыню, далучыць Украіну да Мытнага саюза прапануюць крымскія парламентарыі. Такую заяву прыняў прэзідыум Вярхоўнай рады аўтаноміі.
«Наша будучыня — у Мытны саюзе. Калі мы хочам, каб паўднёва-усход Украіны нас абараняў, абараняў не толькі ўладу, а і сябе, з улікам настрою, мы проста абавязаны вось гэта рашэнне прапанаваць прэзідэнту Украіны — ў сціснутыя тэрміны разгледзець пытанне аб уступленні Украіны ў Мытны саюз. Я лічу, што па цяперашняй сітуацыі — абсалютна правільнае рашэнне», — сказаў Сяргей Цэкаў, дэпутат ВР АР Крым ад фракцыі «Рускае адзінства».
Тым часам “Газпрам” заяўляе, што гатовы пачакаць і будзе патрабаваць “Нафтагаз” заплаціць усе запазычанасці па пастаўках ва Украіну расійскага газу.