Подпісы супраць урада, аднаўленне перемоваў з ЕС — апошнія навіны з Украіны (+эфір "5 канала")
Ужо больш за 60 тысяч чалавек падпісаліся пад петыцыяй з просьбай да ЗША дапамагчы ўкраінскаму народу мірна зрушыць дзейсны ўрад і правесці датэрміновыя выбары. Зварот з'явіўся на сайце Белага Дома паўтары сутак таму.
Каб улада ЗША афіцыйна адрэагавала на петыцыю трэба сабраць сто тысяч подпісаў за месяц. Падтрымаць агучаны ў ёй патрабаванні можа кожны жадаючы. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на сайце. Між тым на партале Белага Дома пачалі з’яўляцца і шматлікія петыцыі-дублі, і нават правакацыйныя заклікі. Зрэшты, яны маюць невысокую падтрымку. Нагадаем, у канцы мінулага тыдня больш за сто тысяч подпісаў за трое сутак сабрала іншая петыцыя да ўрада ЗША з просьбай замарозіць замежныя рахункі Віктара Януковіча, членаў ўкраінскага ўрада і іх сваякоў і забараніць ім выезд у ЗША і ЕС.
А між тым стала вяжома, што афіцыйны Кіеў адновіць перамовы адносна падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Пра гэта ў эфіры аднаго з тэлеканалаў заявіў міністр замежных спраў Украіны Леанід Кажара .
Паводле яго слоў пачатак дыялог павінен адбыцца ўжо на гэтым тыдні. Цяпер рыхтуецца адпаведная дэлегацыя.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў,
Украіна плануе падняць пытанні, якія не паспела агучыць на Віленскім саміце. Сярод іх: газавае пытанне, дамоўленасці з сусветнымі фінансавымі
ўстановамі і ўскладненні гандлёвых адносін з Расіяй. Нагадаем, кіраўніцтва
Еўрасаюза неаднаразова падкрэслівала, перад Украінай не закрываюць шлях у ЕС. Таму ключавыя рашэнні павінны
прыняць менавіта ўкраінскія чыноўнікі.
Тым часам прадстаўнік украінскага ўрада Лук’яненка паведаміў, што пытанне пра ўвядзенне надзвычайнага становішча ва Украіне пакуль не разглядалася. І наогул, калі верыць словам спікера парламента Уладзіміра Рыбака, Віктар Януковіч — на баку народа і не збіраецца ісці супраць яго.
Медыкі Кіева паведамляюць пра 165 пацярпелых за 1 снежня, у тым ліку параненыя некалькі дэпутатаў.
Глядзіце эфір украінскага "5 канала" тут: