«Каб яны збанкрутавалі». Мядзведзеў заклікаў расійцаў красці заходні кантэнт у інтэрнэце
Былы прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, які толькі напярэдадні палохаў Украінай ядзернай зброяй, прыдумаў новы спосаб «ударыць» па Захадзе. Гэтым разам — у фігуральным сэнсе, заахвочваючы расійцаў спажываць у інтэрнэце пірацкі кантэнт. Гаворка ідзе пра фільмы і серыялы, якія нелегальна спампаваныя і размешчаны на розных сайтах для бясплатнага прагляду.

Калаж telegraf.com.ua
Пра такую
прапанову палітыка паведамляе журналіст крамлёўскага пула Дзмітрый Смірноў ва
ўласным тэлеграм-канале. Варта адзначыць, што ў Мядзведзева юрыдычная адукацыя,
якая прадугледжвае крымінальную адказнасць за пірацтва ў сетцы. Аднак ён,
успамінаючы наяўнасць дыплома, усё роўна перакананы, што падобным спосабам
можна сур'ёзна дапячы заходнім вытворцам кантэнту.
«Шукайце
правільных «піратаў» і спампоўвайце ў іх. Калі раней я, як юрыст,
ставіўся да гэтага адмоўна і лічыў, што лепш пераплаціць, у той момант, калі
іншыя казалі: «Чаго ты плаціш? Гэта ўсюды ёсць! На торэнтах, трэкерах і
гэтак далей», то цяпер я да гэтага стаўлюся па прынцыпе «што хацелі,
то і атрымалі», — падкрэсліў былы расійскі лідар.
На яго думку,
папулярныя стрымінгавыя платформы тыпу Netflix, якія спынілі супрацоўніцтва з
Расіяй пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, хутка адчуюць недахоп
грошай. Прычым Мядзведзеў перакананы: гэта адбудзецца толькі тады, калі расійцы
будуць масава «піраціць».

«Калі яны
сышлі ад нас, значыць, будзем гэта ўсё спампоўваць, будзем карыстацца
бясплатна. Я б усё гэта па сетцы раскідаў, каб нанесці ім максімальную шкоду. Каб
яны збанкрутавалі», — рэзюмаваў ён.
Таксама ў прамове Мядзведзева прагучала ідэя пазбаўлення заходніх вытворцаў
кантэнту часткі немаёмасных правоў, якія яны дагэтуль маюць на тэрыторыі РФ.
Такім чынам, Расія спяшаецца цалкам ператварыцца ў дыктатарскую дзяржаву з
уласнымі правіламі і законамі, якая не паважае якіх-небудзь міжнародных
дакументаў.
Вельмі відавочна
тое, што падобную прапанову Дзмітрыя Мядзведзева даволі ўхвальна ўспрынялі
многія яго суграмадзяне.


Пірацтва — не
навінка для расійцаў. У красавіку мінулага года, калі большасць кінатэатраў
пакутавалі з-за адсутнасці заходняга кінапрадукту, асобныя ўстановы пачалі
паказваць спампаваныя на торэнтах фільмы.
Пасля Расія пайшла
яшчэ далей, стварыўшы так званыя «кінапрадукты» — пэўны гібрыд
уласнага і «запазычанага» на Захадзе кантэнту. Пачалі гэта з
мультфільмаў, так што да парушэнняў закона расійцаў прывучаюць з дзяцінства.
Паводле telegraf.com.ua.