Кацяня ў Англіі выжыла пасля мыцця ў машыне пры 60 °С

У брытанскім горадзе Нотынгем кацяня з мянушкай Бобі засталося жывым і цалкам здаровым, пабываўшы ўнутры пральнай машыны, запушчанай на мыццё пры тэмпературы 60 градусаў.

Фота:PDSA

Фота:PDSA


Гаспадыня кацяняці бенгальскай пароды, 47-гадовая Ліза Кіф, і падумаць не магла, што яе ўлюбёнец Бобі забраўся ўнутр пральнай машыны і прылёг там паспаць. Яна зразумела ў чым справа, толькі пачуўшы незвычайна гучны шум, які выходзіў з нетраў агрэгата.
«За 15 гадоў працы мне ні разу не даводзілася сутыкацца ні з чым падобным», — сказаў лекар ветэрынарнай клінікі Нотынгема Джэймс Келлоў, куды Бобі адразу ж адвезла яго засмучаная гаспадыня.

Гаспадыня ў жаху

Дзевяцімесячны Бобі практычна страціў прытомнасць пасля перажытага, і яму спатрэбілася ўнутрывеннае ўліванне, каб зняць шок.
Яго цудадзейнае выратаванне намінавана на адмысловую ўзнагароду, якую штогод уручае дабрачынная арганізацыя па выратаванні хворых жывёл тым, хто шчасна выйшаў з самай небяспечнай сітуацыі.
Па словах Лізы Кіф, пральная машынка была ўлюбёным месцам адпачынку Бобі. І ў гэты раз, перш чым пачаць мыццё, яна цягнула кацяня з барабана. Аднак яно ўмудрыўся незаўважна для гаспадыні зноў прабрацца ўнутр і закапацца ў груду бялізны.
«Пачуўшы шум, я адразу рынулася на кухню і ўбачыла, што сярод бялізны круціцца і мой Бобі Я ў жаху адразу ж выключыла машыну і паспешліва выняла яго адтуль», — распавяла яна.
Па словах лекара, кацяня правяло ў пральнай машыне каля двух хвілін. Калі б гаспадыня прамарудзіла крыху больш, наступствы маглі быць незваротнымі.

Ветэрынар Джэймс Келлоу аглядае Бобі разам з гаспадыняй кацяняці Лізай Кіф. Фота:PDSA

Ветэрынар Джэймс Келлоу аглядае Бобі разам з гаспадыняй кацяняці Лізай Кіф. Фота:PDSA


«Гэты цяжкі ўрок начыста пазбавіў Бобі ад любові да пральнай машыны, — кажа Ліза Кіф. — Ён цяпер і блізка да яе не падыходзіць».
Як распавядае ветэрынар Тамзін Томас, Бобі быў на мяжы непрытомнасці, ён быў наскрозь мокры, і тэмпература цела ў яго панізілася да небяспечнай рысы.
«Мы яго акуратна і насуха выцерлі, трымалі ў цяпле і зрабілі ўнутрывеннае ўліванне, каб зняць шок», — дадае яна.
Джэймс Келлоў таксама кажа, што з-за пральнага парашка ў кацяняці адбылося раздражненне вачэй, але ўжо літаральна праз пару гадзін яно адчувала сябе ў поўным парадку.
Паводле bbc.com