Казахстан. Ёсць вакцына ад каронавіруса?
Медыкі ўсяго свету шукаюць сродак ад віруса, які ахапіў планету. Дзіўна, што іх не цікавяць навіны з Ашхабада, дзе прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў зрабіў сенсацыйную заяву.
На пасяджэнні ўраду па праблеме эпідэміі гарант абвясціў, што ведае сродак ад каронавіруса. На яго думку, «гарбала» — расліна, якая яшчэ вядомая як магільнік, з’яўляецца эфектыўным сродкам ад «шматлікіх хваробаў».
«На працягу тысячагоддзяў сфарміраваліся і даказалі сваю эфектыўнасць нацыянальныя метады супрацьстаяння згубным звычкам і прафілактыцы розных інфекцыйных захворванняў», — сказаў Бердымухамедаў.
Услед за рэкамендацыяй прэзідэнта ў дзяржустановах і школах Туркменістана пачалася кампанія па масавым абкурванні памяшканняў магільнікам. Прычым там-сям нават перастараліся і абкурваюць памяшканні двойчы на дзень.
Пакуль эфект ад мерапрыемства незразумелы. Між тым, як паведамляюць некаторыя СМІ, туркменскі ўрад разглядае варыянт закрыцця камунікацый паміж абласцямі.
Паводле туркменскай прэсы