Кіраўнік Камітэта нацыянальнай бяспекі Літвы: з Беларусі ляцяць дроны з кантрабандай
Паветраную прастору Літвы часта парушаюць запусканыя з боку Беларусі беспілотныя самалёты.

Ілюстрацыйнае фота
Некаторымі з іх кіруюць кантрабандысты, сцвярджае кіраўнік парламенцкага Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны (КНБА) Літвы Артурас Паўлаўскас.
«Такіх парушэнняў сапраўды фіксуецца багата, калі беспілотнікі пералятаюць мяжу, лётаюць нейкія кантрабандысты. Гэта ўжо амаль штодзённасць», — заявіў ён агенцтву BNS (пераклад — Інтэрфакс).
МЗС Літвы ў пятніцу паведаміў пра тое, што самалёт, які ляцеў з Беларусі, у чацвер парушыў паветраную прастору Літвы ў раёне Лоздзееўскага самакіравання.
У сувязі з гэтым інцыдэнтам у МЗС быў выкліканы пасол Беларусі, ад якога запатрабавалі тлумачэнняў і захадаў, каб такое не паўтарылася.
Паводле Харты'97