КНДР. Эмігрантка вярнулася на радзіму
СМІ КНДР папросту шалеюць ад эмоцый. Калі верыць ім, у Паўночную Карэю добраахвотна вярнулася грамадзянка КНДР, якая раней збегла на Поўдзень. Завуць яе Ко Гён Хі. З апавядання ўцякачкі зразумела, што яна не так даўно пакінула радзіму, пакінуўшы дом, сям’ю і дзяцей.
Аднак уладкавацца ў Паўднёвай Карэі ёй не ўдалося з-за ярлыка «ўцякачкі з Поўначы». Яшчэ больш, чым жудасныя норавы капіталізму, яе ўразіў побыт у Паўднёвай Карэі: «З-за велізарнай платы за навучанне паўднёвакарэйскія дзеці не ходзяць у школу, а блукаюць па вуліцах, прапаноўваючы прадаць свае органы. На вуліцах Паўднёвай Карэі поўна беспрацоўных, а ў грамадскіх месцах, уключаючы метрапалітэн, шмат бяздомных і бамжоў».
Не вытрымаўшы падобных пейзажаў, Ко Гён Хі вярнулася да хаты. На радзіме ёй адразу далі кватэру (так, прынамсі, піша адзін з сайтаў КНДР). Выснова, якую зрабіла гераіня гісторыі: «Я вырашыла ўсім сэрцам падтрымліваць маршала Кім Чэн Ына, які адкрыў мне шлях новага жыцця, і прыкладаць усе свае намаганні дзеля будаўніцтва магутнай і квітнеючай сацыялістычнай дзяржавы». Цяжка сказаць, наколькі гісторыя сапраўдная, бо пасольства КНДР у Сеуле няма, а прайсці праз мяжу паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэямі нелегальна папросту немагчыма.
Паводле прэсы КНДР