Крымская «улада» заяўляе, што Крым з сённяшняга дня знаходзіцца ў складзе Расіі
Рэферэндум павінен толькі пацвердзіць гэтае рашэнне.
![crimea_annexation.jpg crimea_annexation.jpg](/img/v1/news/full/crimea_annexation.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рашэнне крымскага парламента аб далучэнні Крыму да Расійскай Федэрацыі ўступае ў сілу неадкладна. Пра гэта 6 сакавіка заявіў расейскаму агенцтву «Інтэрфакс» першы віцэ -прэм'ер крымскага ўрада Руслан Цеміргаліеў.
Як паведамляецца, крымскія «улады» заявілі пра нацыяналізацыю ўсёй украінскай дзяржаўнай уласнасці, а таксама пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы цяпер будуць разглядацца як «акупанты».