Літва: Пуцінская Расія небяспечная і непрадказальная
Паводзіны Расіі на чале з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным небяспечныя і непрадказальныя, заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.
![grybauskaite.jpg grybauskaite.jpg](/img/v1/news/full/grybauskaite.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аб гэтым Грыбаўскайце сказала перад пачаткам экстранага саміту ЕС, на якім лідэры краін - членаў супольнасці плануюць абмеркаваць сітуацыю ў Крыме і адказ Еўрасаюза на дзеянні Расеі на
паўвостраве.
«Мы на сваёй скуры адчуваем паводзіны Расіі. Украіны - наш сусед, гэты рэгіён
блізкі нам, і гэты рэгіён стаў небяспечным. Таму што тут гаворым не толькі пра Украіну, а пра ўвесь балтыйскі рэгіён таксама», - сказала Грыбаўскайце.
«Пра санкцыі супраць Расіі - давайце спачатку разгледзім і зразумеем. Сёння
Расія небяспечная і непрадказальная . І тут не стаіць пытанне, што нехта баіцца. Гаворка пра тое, каб стаць і сказаць, што мы гэта разумеем, і даць гэта выразна зразумець Расіі, а таксама аператыўна
адрэагаваць. Бо мы гаворым пра Расію Пуціна», - сказала прэзідэнт Літвы.
espreso.tv