Дзярждума хоча ўвесці крымінальную адказнасць за «антырасійскія» артыкулы
Дэпутат Дзяржаўнай думы Яўген Фёдараў («Адзіная Расія») рыхтуе праект закона аб унясенні зменаў у Адміністрацыйны і Крымінальны кодэксы РФ, а таксама ў законы па супрацьдзеянні тэрарызму і экстрэмізму.
Як пішуць Известия, папраўкі тычацца ўстанаўлення адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці для кіраўнікоў сродкаў масавай інфармацыі,
«якія дапускаюць публікацыі з ілжывай антырасійскай інфармацыяй, забяспечваюць інфармацыйную падтрымку экстрэмісцкім і сепаратысцкім сілам антырасійскай накіраванасці, у тым ліку і пры
адлюстраванні падзей за межамі Расіі».
Падставай да распрацоўкі законапраекта сталі публікацыі ў расійскіх СМІ, у якіх аўтары, на думку парламентарыя, дапускалі некарэктныя гістарычныя аналогіі і трактоўку падзей у Расіі і масавых
пратэстаў у Украіне.
«У лік дзяржаўных злачынстваў уключаецца свядомы падман аўдыторыі работнікамі
СМІ, накіраваны на падтрымку тэрарызму, інтэрвенцыі, сепаратызму і генацыду», -
сказаў аўтар закона.
Новая крымінальная норма аб прызнанні антырасійскіх публікацый дзяржаўным злачынствам, па думцы заканадаўца, павінна з'явіцца ў 10-м раздзеле КК РФ «Злачынствы супраць
дзяржаўнай улады», у якім, сярод іншага, змяшчаюцца артыкулы аб шпіянажы, дзяржаўнай здрадзе і ўзброеным паўстанні.