Маск паабяцаў узнагароду ў 100 мільёнаў долараў за навацыю
Заснавальнік кампаній Tesla і SpaceX адзначыў, што больш падрабязна пра гэту прапанову раскажа на наступным тыдні, паавведамляе korrespondent.net.
Заснавальнік кампаній Tesla і ЅрасеХ Ілан Маск паабяцаў заплаціць 100 мільёнаў долараў стваральнікам найлепшай тэхналогіі для ўлоўлівання і захоўвання вуглякіслага газу. Ён абвясціў конкурс у чацвер, 21 студзеня, на сваёй старонцы ў Twitter.
"Я ахвярую 100 мільёнаў долараў у якасці ўзнагароды за найлепшую тэхналогію ўлоўлівання вугляроду", — напісаў Маск. Таксама ён паабяцаў раскрыць падрабязнасці прапановы на наступным тыдні.
Пад улоўліваннем і захоўваннем вуглякіслага газу маецца на ўвазе працэс, які ўключае аддзяленне вуглякіслага газу (СО2) ад прамысловых і энергетычных крыніц і доўгатэрміновую ізаляцыю ад атмасферы. Мэтай гэтага працэсу з'яўляецца барацьба з глабальным пацяпленнем і забруджваннем навакольнага асяроддзя.