Машына, якая сачыла за Нямцовым, была аформленая на Аліева
У ходзе судовага працэсу высветлілася, што аўтамабіль ZAZ Chance, на якім з кастрычніка 2014 года сачылі за палітыкам Барысам Нямцовым, быў аформлены на намесніка кіраўніка апарата народнага сходу рэспублікі Дагестан Гаджымурата Аліева.
![Фота: AFP Фота: AFP](/img/v1/userfiles/images/download__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: AFP
Прадавец салона «Автостайл» Арцём Трапезін, які прадаў аднаму з падсудных Заўрых Дадаеву аўтамабіль ZAZ, заявіў у судзе, што афармлялі машыну на іншае імя, па ксеракопіі пашпарта на імя Аліева. Дадаеў нібыта патлумачыў, што гэта яго брат, які знаходзіцца ў бальніцы пасля аварыі, а аўтамабіль патрэбен для пакрыцця шкоды.
Сам Гаджымурат Аліеў у судзе заявіў, што з падсуднымі не знаёмы, братам ім не з'яўляецца, машыну ніколі не набываў і не ведаў, што яго дадзеныя выкарыстоўваліся пры падрыхтоўцы злачынства. Таксама яму невядома, якім чынам ксеракопія яго пашпарта апынулася ў Дадаева.
Аліеў быў у Маскве ў маі 2014, пераафармляў на сябе машыну жонкі Toyota Camry. У пункце пераафармлення рабілі копію з яго пашпарта. Магчыма, пасля гэтага яе выкарыстоўвалі для набыцця іншага аўтамабіля.
Напярэдадні суд прызначыў аднаму з падсудных па справе аб забойстве палітыка Барыса Нямцова — Хамзату Бахаеву — другога адваката.
Палітыка Барыса Нямцова забілі ў ноч на 28 лютага 2015 года. Па крымінальнай справе аб забойстве былі арыштаваныя меркаваны забойца Заур Дадаеў, інфарматар Хамзат Баха, Тэмірлан Эскерханов, які сачыў за Нямцовым, а таксама браты Анзор і Шадзід Губашавы.
Паводле novayagazeta.ru