Мэр Рыгі стаў ганаровым грамадзянінам вольнай Беларусі
Пра гэта мэр Рыгі Марціньш Стакіс напісаў у Твітары.
Ён размясціў у Твітары фота з самаробным «пашпартам» ганаровага грамадзяніна Беларусі, які яму падаравалі беларусы Латвіі. «Дзякуй за нечаканы і цудоўны падарунак – пашпарт, а таксама карціну з бел-чырвона-белымі сцягамі ў Рызе», – напісаў ён.
Падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Латвіі мэр Рыгі замяніў афіцыйны чырвона-зялёны сцяг Беларусі на бел-чырвона-белы, а калі старшыня Федэрацыі хакею выказаў пратэст, зняў і сцяг хакейнай федэрацыі. У Беларусі на яго завялі крымінальную справу, затым была ўзаемная высылка дыпламатаў Беларусі і Латвіі, а пасля і Беларусі і Літвы, якая выказала салідарнасць з Рыгай.