Мост з Расіі ў Крым будзе каштаваць, як беларуская АЭС

Мост, які Расія можа пабудаваць з кантынентальнай часткі краіны ў Крым, будзе каштаваць каля 10 міліярдаў долараў. Кіраўнік расійскага «Аўтадора» Сяргей Кельбах заявіў, што абраны «Тузлінскі варыянт» з выкарыстаннем Тузлінскай касы і насыпной дамбы. Улады РФ разглядалі 74 варыянты праекта.



tuzl.jpg

Пры гэтым самым танным варыянтам з’яўляецца мост, сумешчаны ў двух узроўнях (чатыры паласы аўтамабільнай дарогі і дзве каляіны чыгункі), самым дарагім — будаўніцтва вантавага аўтадарожнага моста і пракладка чыгуначнага тунэлю (чатыры паласы аўтадарогі і дзве каляіны чыгункі).

Агульны кошт будаўніцтва транспартнага пераходу праз Керчанскі праліў можа скласці ад 283,19 млрд расійскіх рублёў да 376,48 міліярдаў рублёў у залежнасці ад варыянту праекта.

Таксама разглядаюць розныя спосабы фінансавання будаўніцтва, у тым ліку прыцягненне прыватнага фінансавання, а таксама сродкаў Фонду нацыянальнага дабрабыту (ФНБ).

Праект будаўніцтва моста могуць прыняць у выглядзе «кантракту жыццёвага цыкла ў форме канцэсіі або доўгатэрміновай інвестыцыйнага пагаднення», адзначыў Кельбах. Паводле яго слоў, разглядаюць варыянт увядзення платнага праезду па мосце. Выдаткі на стварэнне транспартнага пераходу ўвойдуць у праект бюджэту на 2015-2018 гады.

Канчатковыя работы па інжынерных пошуках і распрацоўцы тэхніка-эканамічнага і фінансавага абгрунтавання завершаць да 1 кастрычніка. Увядзенне моста ў эксплуатацыю запланавана на 2018 год.

Адзначым, што Расія планавала прыцягнуць да будаўніцтва транспартнага калідора ў анэксаваны Крым праз Керчанскі праліў кітайскую будаўнічую дзяржкампанію і прыватны інвестыцыйны фонд. Кошт праекта ацэньваўся ў $1,2-3 млрд. Аднак дамовіцца з Кітаем не ўдалося.

Паводле УНІАН