«Нафтагаз» абвінаваціў «Газпром» у маніпуляцыях

Украінская кампанія абвергла абвяржэнне расійскай кампаніі аб рашэнні швейцарскага суда.



14a3fb21_e173_4d16_88d4_23e220d2de33.file

Украінская кампанія «Нафтагаз» заявіла, што «Газпром» свядома маніпулюе словамі і падмяняе паняцці, калі кажа пра тое, што Вышэйшы швейцарскі суд кантона Цуг нібыта не аднавіў арышт акцый Nord Stream AG і Nord Stream 2 AG. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Нафтагазу».

«Газпром» свядома маніпулюе словамі і падмяняе паняцці. Вышэйшы суд швейцарскага кантона Цуг прыпыніў дзеянне рашэння мясцовага органа па спагнанні даўгоў аб выключэнні акцый Nord Stream AG і Nord Stream 2 AG з пераліку арыштаванай маёмасці.

Фактычна рашэнне суда азначае аднаўленне арышту на перыяд як мінімум да моманту прыняцця судом рашэння па скарзе «Нафтагаза» на рашэнне органа па спагнаньню даўгоў», – гаворыцца ў паведамленні.

У чацвер у «Газпроме» заявілі, што інфармацыя «Нафтагаза» аб аднаўленні судом Швейцарыі арышту акцый Nord Stream AG і Nord Stream 2 AG не адпавядае рэчаіснасці.

 www.radyjo.net