Найбагацейшыя краіны зарэзервавалі вакцыны ад каронавіруса. На ўсіх можа не хапіць

Вакцына пакуль яшчэ ў распрацоўцы. Але значная колькасць доз ужо "зарэзервавана" багатымі краінамі і, хутчэй за ўсё, колькасць здзелак будзе расці.

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com


ЗША, Вялікабрытанія, Японія і краіны Еўрасаюза дамовіліся аб закупцы 1,3 мільярда доз вакцыны ад каронавіруса, якую пакуль яшчэ не стварылі. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на даследаванне аналітычнай кампаніі Airfinity.
Так, ЗША і Вялікабрытанія падпісалі пагадненне з Sanofi і GlaxoSmithKline Plc, Японія — з Pfizer. Еўрасаюз таксама "агрэсіўна настроены" пры закупках, адзначае агенцтва, аднак не ўдакладняе, з кім еўрапейскія краіны заключылі дамову.
Такім чынам, нягледзячы на тое, што эфектыўнасць вакцын ад новага тыпу віруса яшчэ не даказаная, значная іх колькасць ужо "зарэзервавана" багатымі краінамі і, хутчэй за ўсё, колькасць здзелак будзе толькі расці.
Па словах экспертаў, на 7,8 мільярда чалавек доз можа не хапіць, і бедныя дзяржавы будуць "апошнімі ў чарзе".
Падобная сітуацыя была ў 2009 годзе, калі багатыя краіны манапалізавалі пастаўкі вакцыны ад свінога грыпу.
Паводле korrespondent.net