Нямецкі барон узначаліў Ватыканскі банк

Пасля васьмі месяцаў ватыканскі банк IOR (Iнстытут рэлігійных справаў) зноў мае старшыню. Ім стаў нямецкі барон Эрнст фон Фройберг. Новаму старшыні Ватыканскага банку 55 гадоў, па адукацыі юрыст. У дадзены момант ён з’яўляецца старшынёй суднаверфі ў Гамбургу. Рыцар Мальтанскага ордэну, каталіцкі дзеяч.



5dc07263_7269_4d76_ad26_102e89fcb323.jpg

Эрнст фон Фройберг абраны сярод 40 кандыдатаў у выніку доўгага і складанага адбору, у якім пад увагу браўся ня толькі прафесіяналізм, але і маральныя якасці. Выбар зрабіла камісія пяці кардыналаў, а кандыдатуру зацвердзіў Папа Рымскі.

Пасада кіраўніка банку Ватыкана была свабодная з траўня мінулага года. Папярэдні старшыня быў звольнены без папярэджання і абвінавачаны ў шкоднай для ўстановы дзейнасці.

Паводле radyjo.net