Пачаўся кананізацыйны працэс ксяндза Папялушкі

Праз заступніцтва святара “Салідарнасці” Ежы Папялушкі ад лейкозу вылечыўся 56-гадовы француз.



1275916456627734.jpg

Біскуп Мішэль Санцье хоча прадставіць гэтую справу на ацэнку кардыналаў і Папы рымскага.

Згодна з касцёльнай працэдурай, спачатку адбываецца працэс унутры дыяцэзіі, дзе адбыўся цуд – Крэтэй, а затым у Варшаўскай архідыяцэзіі.

Падчас першай сесіі працэсу прысягу прымуць чальцы кананізацыйнага трыбуналу. У ім удзельнічаюць два мясцовыя святары і два палякі: кс. Юзаф Гжывачэўскі і кс. Юзаф Наумовіч.

56-гадовы Франсуа Адэлян 11 гадоў хварэў лейкозам. Нягледзячы на хіміятэрапію і перасадку касцявога мозга ў лістападзе 2011 года, стан яго здароўя моцна пагоршыўся. У жніўні 2012 года, на апошняй стадыі хваробы, ён страціў прытомнасць. Лекары паведамілі яго жонцы, што ракавыя клеткі пашырыліся па ўсім арганізме і што вылечыць яе мужа не ўдасца.

14 верасня да хворага ў шпіталь прыйшоў каталіцкі святар, які з'яўляўся гарачым прыхільнікам культу Ежы Папялушкі. Над ложкам хворага кс. Бэрнард маліўся праз заступніцтва святара "Салідарнасці". Калі ксёндз выйшаў з палаты, хворы адкрыў вочы і спытаўся ў жонкі, што сталася. Праз некалькі дзён ён адчуў паляпшэнне, а лекары пасля праверкі прыйшлі да высновы, што ён цалкам здаровы.

www.radyjo.net