Паліцыя затрымала падазраванага ў нападзе на Дзмітрыя Муратава

Паліцыя Масквы затрымала падазраванага ў нападзе на лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, галоўнага рэдактара «Новай газеты» Дзмітрыя Муратава. Журналіст быў абліты сумессю фарбы і растваральніка ў цягніку ўвечары 7 красавіка. У нападзе, як мяркуецца, удзельнічалі два чалавекі, адзін з іх дастаўлены ў аддзяленне Маскоўскага МУС.
Пра затрыманне падазраванага паведамляюць са спасылкай на ананімныя крыніцы «База», РБК і дзяржаўнае агенцтва ТАСС. Паводле звестак «Базы», нападніка клічуць Ілля Маркавец, яму 37 гадоў. Сцвярджаецца, што ён грамадзянін Украіны з Чарнігава. Другі падазраваны, 41-гадовы Мікалай Трыфанаў, знаходзіцца ў вышуку, піша выданне.

Нападнікі на Муратава запісалі сваю атаку на відэа. Затрыманы падазраваны на запісе аблівае нобелеўскага лаўрэата фарбай, другі здымае гэта на камеру.

Муратава аблілі фарбай у цягніку «Масква-Самара». Паводле слоў пацярпелага, адзін з нападнікаў крыкнуў: «Муратаў, вось табе за нашых пацаноў». Цягнік у момант нападу стаяў на платформе. Галоўны рэдактар «Новай газеты» быў абследаваны ў бальніцы ў Самары. У яго дыягнаставаны апёк вачэй і кан'юктывы.

Запіс нападу быў выкладзены ў тэлеграм-канале «Саюз Z дэсантнікаў». У тэксце, якім суправаджалася відэа, гаварылася пра тое, што атакі супраць крытыкаў вайны ва Украіне працягнуцца. Пазней запіс быў выдалены.

Паводле currenttime.tv

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: