Памёр яшчэ адзін удзельнік баёў зь «Беркутам»
Чарговай ахвяраў сутычак мітынгоўцаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве стаў Раман Сеннік.
У кіеўскай бальніцы памёр 45-гадовы Раман Сенік, якога цяжка паранілі 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Пра гэта паведаміла
старшыня Львоўскай абласной арганізацыі ВА «Свабода», народны дэпутат Украіны Ірына Сех.
«Некалькі дзён лекары змагаліся за яго жыццё, але раны былі занадта цяжкімі. У яго было цяжкае раненне ў лёгкія, перанёс некалькі аперацый, прыйшлося ампутаваць
руку», — цытуе народнага дэпутата сайт ВА Свабода.
Загіблы мужчына родам са Львоўскай вобласці. Гэта ўжо шостая смерць актывіста Майдана.
Раман Сенік быў моцна паранены ў лёгкія і руку падчас сутычак 22 студзеня.
Раман страціў 3,5 літра крыві, на заклік мітынгоўцаў для яго здалі кроў больш за 200 кіян.
У пятніцу ў Львове тысячы людзей хавалі закатаванага ў лесе пад Кіевам сейсмолага Юрыя Вярбіцкага, выкрадзенага са шпіталя пасьля ранення і забітага невядомымі.
22 студзеня агнястрэльнай зброяй на вуліцы Грушэўскага былі забітыя беларус Міхаіл Жызнеўскі і жыхар Днепрапятроўску армянскага паходжання Сяргей Нігаян.
Пра яшчэ дзве ахвяры заяўляюць медыкі Майдана, якія не змаглі іх вынесці з поля бою да таго, як пазіцыі захапіў «Беркут», далейшы іх лёс невядомы.