Платніцкага выпісалі са шпіталя

Кіраўнік самаабвешчанай ЛНР Ігар Платніцкі выпісаны з лякарні.

Фота ghall.com.ua

Фота ghall.com.ua


Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы. Па іх дадзеных, стан кіраўніка рэспублікі палепшыўся, лекары прынялі рашэнне аб пераводзе яго на амбулаторны рэжым. Суразмоўца агенцтва не выключыў, што Платніцкі зможа вярнуцца да працы ў бліжэйшы панядзелак.
Замах на кіраўніка самаабвешчанай ЛНР быў здзейснены напярэдадні, невядомыя ўзарвалі яго аўтамабіль.
Паводле «Эхо Москвы»