У Луганску ўзарвалі машыну кіраўніка ЛНР Ігара Платніцкага
Кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігар Платніцкі атрымаў раненні ў выніку падрыву яго аўтамабіля ў Луганску.

Ілюстрацыйны фатаздымак
Па дадзеных выдання, магутны выбух адбыўся побач з аўтамабілем Платніцкага на скрыжаванні вуліц Карпінскага і Ватуціна.
Платніцкага з раненнямі даставілі ў адзін са шпіталяў Луганска. Апроч яго пацярпелі яшчэ некалькі чалавек.
Выбух адбыўся каля 8 раніцы па маскоўскім часе. Выбухной хваляй і аскепкамі выбіла шкло бліжэйшых дамоў.
На дадзены момант тэрыторыя ў радыусе кіламетра ад месца здарэння ачэплена паліцыяй. Пачатыя следчыя мерапрыемствы.
Паводле Meduza.io