Польшча. Толькі сілай трэба адказваць на тэракты
Ужыць сілу ў змаганні з тэрарыстамі заклікаюць новаабраныя польскія дэпутаты.

Фота www.radyjo.net
Нельга стварыць цывілізацыі без жадання бараніць яе. Пра гэта паведаміў Польскаму Радыё дэпутат парламенцкай фракцыі Кукіз’15 Корнэль Маравецкі, паведамляе www.radyjo.net.
На думку дэпутата, іслам нясе пагрозу для еўрапейскай цывілізацыі. Інструменты нейтралізацыі дадзенай пагрозы палітык бачыць у вяртанні да каранёў еўрапейскай цывілізацыі — да хрысціянства.
Паводле ягоных словаў, адсюль у сённяшняй Еўропе такія каштоўнасці як свабода, годнасць, салідарнасць.
Апроч таго, дэпутат зазначыў, што адказваць на тэракты ў Парыжы трэба сілай.
Трэба пачаць сапраўднае змаганне. Нельга дазволіць нас забіваць, падкрэсліў Корнэль Маравецкі.