Порназорка ратуе ЗША, Міністэрства Twitter-абароны: тыдзень вачыма сусветных карыкатурыстаў
Скандал з выплатай Трампам грошаў порнаактрысе Стормі Дэніэлс, хваля пратэстаў у Францыі, уцечка дадзеных карыстальнікаў Facebook — гэтыя і іншыя падзеі тыдня вачыма сусветных карыкатурыстаў.

Набірае ход скандал з выплатай Трампам грошай порнаактрысе Стормі Дэніэлс. На думку прэсы, калі ўмела раскруціць скандал, то гэтая гісторыя можа стаць базай для абвяшчэння Трампу імпічменту, і нават, на думку некаторых, выратавання дэмакратыі ў ЗША. Пра гэта карыкатура вядомага мастака Кена Каталіна (Ken Catalino).

Французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон сутыкаецца з небывалай хваляй пратэстаў: студэнты бунтуюць з нагоды рэформы вышэйшай адукацыі, пенсіянеры выходзяць на вуліцы праз новыя зборы на сацыяльнае страхаванне. Але самая галоўная пагроза для Елісейскага палацу — забастоўка чыгуначнікаў. Мастаку брытанскай "Guardian" гэта нагадвае гульню неразумнага падлетка ў чыгунку.

З-за скандалу з уцечкай дадзеных Facebook Марк Цукерберг ужо некалькі разоў выбачаўся перад карыстальнікамі, і нават даваў тлумачэнні ў Кангрэсе ЗША. Але медыі ўсё роўна не даравалі Марку, высмейваючы сучасныя метады кантролю за думкамі грамадзян. Карыкатура на гэтую тэму — у партугальскім выданні "Publico".

Серыя паведамленняў у Twitter ад Дональда Трапма прымусіла нервавацца ўвесь свет. Спачатку амерыканскі прэзідэнт прыгразіў Расіі «разумнымі» ракетамі на тэрыторыі Сірыі, пасля раптам даў «заднюю», маўляў, ракеты паляцяць, але не заўтра. У сувязі з гэтым аўтар карыкатуры ў выданні "Heral Scotland" «раіць» сірыйскім ваенным стварыць спецыяльную службу, якая будзе сачыць за твітамі амерыканскага прэзідэнта.

Ну і напрыканцы — карыкатура з амерыканскага часопісу "New Yorker", які традыцыйна радуе малюнкамі з інтэлігентным гумарам.
***
Гэтым матэрыялам мы распачынаем новую рубрыку, у якой будзем рабіць агляды твораў замежных карыкатурыстаў, прысвечаных актуальным падзеям тыдня. А якія тэмы былі б цікавы вам?