Прэзідэнт Латвіі забараніў рускую мову ў сярэдніх школах

Прэзідэнт Латвіі Раймандc Вэёніс падпісаў папраўкі да Закону аб адукацыі, якія прадугледжваюць пераход да сярэдняй адукацыі на дзяржаўнай мове.

Фота delfi.lv

Фота delfi.lv

 

Цяпер у сярэдніх школах можна будзе навучацца толькі на латышскай мове.

«Адукацыя ў сярэдняй школе на латышскай мове забяспечыць роўныя магчымасці атрымання якаснай адукацыі для ўсіх маладых людзей, дапаможа збудаваць сваё жыццё ў Латвіі, каб вучыцца і працаваць тут. Гэта сфармуе больш згуртаванае грамадства і моцную краіну», — кажа Раймандc Вэёніс.

Папраўкі ў закон не прадугледжваюць скасавання рускай мовы ў пачатковых класах школы. Пераход на латышскую мову будзе ажыццяўляцца паступова і завершыцца ў 2021/2022 навучальным годзе.

belsat.eu