Прэзідэнт РФ заняў шосты радок рэйтынгу
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін трапіў у дваццатку самых паважаных мужчын планеты, заняўшы шостае месца. Гэта вынікае з рэйтынгу, складзенага міжнароднай сацыялагічнай службай YouGov, якая базуецца ў Вялікабрытаніі.

Паводле рэйтынгу, у гэтым годзе расейскі прэзідэнт падняўся на 5 пазіцый. У мінулым годзе ў яго было адзінаццатае месца. У свежым чарце Пуцін апярэдзіў Марка Цукерберга, Далай-ламу і Папу Рымскага, прапусціўшы наперад Стывена Хокінга, Барака Абаму і Біла Гейтса.
Новы спіс (як і леташні) узначаліў заснавальнік Microsoft Біл Гейтса. За бізнэсмэнам ідуць прэзідэнт ЗША Барак Абама, кітайскі лідэр Сі Цзыньпін, акцёр Джэкі Чан і англійскі фізік-тэарэтык Стывен Хокінг.
Сёмае месца заняў заснавальнік Facebook Марк Цукерберг. У
дзясятку таксама ўвайшлі Далай-лама, прэм'ер-міністр Індыі Нарендра
Модзі, старшыня савета дырэктароў Alibaba Group і багаты кітаец Джэк Ма. На адзінаццатым радку размясціўся былы футбаліст зборнай Англіі Дэвід Бэкхэм.
YouGov складае асобныя спісы самых паважаных
мужчын і жанчын свету. Жаночы рэйтынг у гэтым годзе ўзначаліла актрыса Анджаліна Джолі,
другое месца заняла каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, на трэцім радку
размясцілася кандыдат у прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан.
Паводле tsn.ua