Прызнанні палоннага расійскага афіцэра

Баі на ўсходзе Украіны не спыняюцца, нягледзячы на ​​падпісанае ў лютым перамір'е. Палонны расійскі афіцэр распавядае, як трапіў на Данбас і чаму апынуўся ў шэрагах сепаратыстаў.



major.jpg

Уладзімір Старкоў быў арыштаваны 25 ліпеня. Грузавік са зброяй, у якім ён знаходзіўся, затрымалі на прапускным пункце "Бярозава". Ён накіроўваўся з Данецка ў Яснае, якое кантралявалі сепаратысты, але заблудзіўся і быў узяты ў палон украінскімі вайскоўцамі. "Еўраньюс" знайшоў Старкова ў кіеўскай турме, куды яго перавялі пасля арышту

"На момант затрымання я праходзіў службу ва Узброеных сілах Расійскай Федэрацыі. Званне — маёр. У падраздзяленні горада Новачаркаска.  Але на справе я служыў у частцы 08805 у горадзе Данецк, ва Украіне", — сказаў Старкоў.

На допыце ў Службе бяспекі Украіны Старкоў распавёў, што ва Усходняй Украіне на баку сепаратыстаў, зараз знаходзяцца каля 2 000 расійскіх вайскоўцаў, у асноўным афіцэраў.

Паводле яго слоў, многія, як і ён сам, не з'яўляюцца добраахвотнікамі. У 2014 годзе яго перавялі ў Растоўскую вобласьць, а ў сакавіку абвясцілі, што ён будзе служыць ва Усходняй Украіне.

"Нас сабралі ў актавай зале і абвясцілі, што мы будзем служыць на тых жа пасадах, але працягнем службу ва Украіне. У Данецку і ​​Луганску. Сваякоў інфармаваць было забаронена", — кажа маёр.

У абавязкі Старкова ўваходзіў улік ўзбраенняў. Падчас арышту ў яго канфіскавалі падробленае пасведчанне і боепрыпасы, прызначаныя баявікам.

"Такое ўзбраенне не вырабляецца ва Украіне. І як вы бачыце з гэтага дакумента, гэта — уласнасць расійскага падраздзялення", — распавёў Віталь Літвіненка, прэс-сакратар Службы бяспекі Украіны.

Пасля арышту Старкоў спрабаваў звязацца са сваёй жонкай, але беспаспяхова. Спроба карэспандэнта "Еўраньюс" датэлефанавацца да Ларысы Старковай таксама няма прынесла выніку.

Міністэрства абароны Расіі і расейская амбасада ў Кіеве не адказалі на запыт тэлеканала, які прасіў пацвердзіць асобу палоннага.

Расія адмаўляе прысутнасць сваіх вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны. Пасля арышту двух іншых расійскіх вайскоўцаў у Маскве абвясцілі, што яны звольніліся са службы раней.

Уладзіміру Старкову прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле "Тэрарызм".