Мякка кажучы, шок перажылі аматары расійскага нацыяналізму. Так званыя «далёкаўсходнія партызаны» аказаліся зусім не тымі, за каго іх успрымалі. Нагадаем, што на пачатку лета ўсю
Расію абляцела сенсацыйная навіна: група хлопцаў з-пад Уладзівастоку пачала партызанскую вайну супраць рэжыму. Удзельнікі атрада забівалі міліцыянераў, рабілі падпалы аддзяленняў РАУС і г.д. Пра
ідэйны профіль партызан было вядома мала. Хіба што існаваў невялікі тэкст у інтэрнэце, дзе сучаснае кіраўніцтва Расіі малявалася як антынародная ўлада алігархаў семіцкага паходжання, якую трэба
змяніць любымі сродкамі. Аднак нават такой няпэўнай інфармацыі расійскім патрыётам хапіла, каб стварыць з партызан сапраўдны культ. Шматлікія нацыяналістычныя арганізацыі заявілі пра сваю падтрымку
герыльі на Далёкім Усходзе, а некаторыя нават паведамілі, што таксама гатовыя ўзяцца за зброю і пайсці ў лясы (натуральна, гэта была медыйная качка). Між тым, тых хлопцаў у рамках маштабнай
паліцэйскай аперацыі каго забілі, а каго схапілі. З часам стала больш вядома пра іх саміх і пра іх чын. У прыватнасці, днямі ў сеціве з’явіўся ролік з партызанамі, на якім сярод іншага
фігуруе іх прывітанне братам на Паўночным Каўказе. Ёсць у спічы такія характэрныя фразы: «Ваша магутна імперыя — Расійская Федэрацыя — трымаецца цалкам на алкагалізме і
баязлівасці. Аднойчы яна абрынецца, і вы разам з ёй у бездань зваліцеся. Вы можаце ашукваць гэтых лохаў, якія з-за рабскай сутнасці не могуць разгадаць вашу хлусню... Але вы не ашукаеце Усявышняга,
бо Ён бачыць усе». Таксама ёсць інфармацыя, што адзін з лідэраў групы быў вахабітам. Такіх маналогаў цалкам хапіла, каб у вачах патрыётаў партызаны з герояў ператварыліся ў здраднікаў.
Праўда, эксперты не выключаюць, што ролік мог быць правакацыяй ФСБ, якая зацікаўленая ў кампраметацыі паўстанцаў.
Па матэрыялах ЖЖ
Расія. Аблом у патрыётаў
- Замежжа
- 15-10-2010
Мякка кажучы, шок перажылі аматары расійскага нацыяналізму. Так званыя «далёкаўсходнія партызаны» аказаліся зусім не тымі, за каго іх успрымалі. Нагадаем, што на пачатку лета ўсю
Расію абляцела сенсацыйная навіна: група хлопцаў з-пад Уладзівастоку пачала партызанскую вайну супраць рэжыму. Удзельнікі атрада забівалі міліцыянераў, рабілі падпалы аддзяленняў РАУС і г.д. Пра
ідэйны профіль партызан было вядома мала.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: