Расія. Адзінаросы пікетуюць тэлеканал “Дождь”

Апытанне, зладжанае тэлеканалам "Дождь" да 70-х угодкаў зняцця блакады Ленінграда, выклікала буру абурэння. Аўтары праграмы "Дылетанты" спыталі гледачоў і інтэрнэт-карыстальнікаў: "Ці трэба было здаць Ленінград, каб зберагчы сотні тысяч жыццяў?"



73225.jpg

Ужо праз некалькі гадзін апытанне выдалілі, галоўны рэдактар сайта "Дождь" Ілля Клішын прынёс прабачэнні. "Некарэктнае пытанне пра блакадны Ленінград было памылкай і прадзюсара праграмы, і рэдактара сацсетак", — напісаў ён у твітары.

Але скандал разгарэўся яшчэ больш. Рэгіянальныя “адзінаросы” шальмуюць здраднікаў і святататнікаў, іх моладзевае крыло пікетуе рэдакцыю. Увечары 27 студзеня "над будынкам рэдакцыі тэлеканала "Дождь" маладыя людзі, апранутыя ў форму салдатаў часоў ВАВ, паставілі сцяг — Сцяг Перамогі — аналаг таго, які быў узняты над рэйхстагам у 1945 годзе”, — рапартуюць пракрамлёўскія актывісты.  “Мы хочам нагадаць, што не дазволім нікому пераасэнсаваць і пераацэньваць вынікі Вялікай Айчыннай вайны і не дадзім ходу іншадумствам усіх тых, хто лічыць, што Вялікая Перамога магла быць дасягнутая якім-небудзь іншым коштам", — кажуць яны.

Гнеў прафесійных патрыётаў падзялілі гэтым разам і некаторыя лібералы.

Паводле grani.ru